BE RU EN

Кіраўнік Germanwings пацвердзіў, што катастрофа Airbus A320 была наўмыснай

  • 26.03.2015, 18:25

Другі пілот самалёта наўмысна замкнуўся ў кабіне і накіраваў самалёт на схіл гары.

Кіраўнік Germanwings Томас Вінкельман пацвердзіў, што катастрофа Airbus A320 у французскіх Альпах была наўмыснай, піша Pz Feed.

Раней стала вядома, што, паводле звестак следчых, другі пілот самалёта Airbus А320 Андрэас Лубіц наўмысна замкнуўся ў кабіне, не пускаючы камандзіра экіпажа, і накіраваў самалёт на схіл гары, піша gazeta.ru.

Матывы пілота пакуль невядомыя, адзначае пракуратура.

Як паведаміў пракурор Марсэля Брыс Рабэн, у дачыненні да другога пілота, які разбіўся на поўдні Францыі самалёта Airbus A320 распачатая справа ў сувязі з «наўмысным забойствам».

Апошнія навіны