BE RU EN

Жыхароў у цэнтры Лондана эвакуявалі праз паўтонную бомбу

  • 23.03.2015, 17:16

У Лондане знойдзеная неразарваная паўтонная бомба.

Эвакуацыя жыхароў дамоў недалёка ад Таўэрскага моста адбываецца ў гэты момант у Лондане. Менавіта там выяўленая неразарваная бомба часоў Другой сусветнай вайны.

Паводле неафіцыйных паведамленняў, вага бомбы - блізу тысячы фунтаў (прыкладна 450 кілаграмаў), паведамляе BBC.

Супрацоўнік службы бяспекі паведаміў, што праблема "наўрад ці будзе развязаная сёння".

Апошнія навіны