BE RU EN

Польскія ветэрынары: Менск замоўчвае пра маштабы заражэння чумой свіней

  • 23.03.2015, 12:25

Беларуская ветэрынарная служба замоўчвае пра маштабы заражэння афрыканскай чумой свіней (АЧС) на сваёй тэрыторыі.

Пра гэта заявіў галоўны ветэрынарны інспектар Польшчы Марэк Пірштук на сустрэчы з расейскім калегам Яўгенам Непаклонавым, паведамілі сёння, 23 сакавіка, карэспандэнту ІА REGNUM ва Упраўленні Рассельгаснагляду Калінінградскай вобласці.

Паводле звестак Пірштука, на сённяшні дзень на тэрыторыі Польшчы зарэгістравана 44 ачагі АЧС у папуляцыях кабаноў і хатніх свіней. Збольшага ўспышкі адзначаюцца ў кабаноў у папуляцыях менавіта блізу межаў Польшчы з Беларуссю, не далей 20 км ад мяжы.

Галоўны ветэрынар Польшчы канстатаваў, што вірус АЧС як у Польшчу, так і ў Прыбалтыйскія краіны быў занесены з Беларусі пры трансгранічнай міграцыі кабаноў. Цяпер захворванне ліквідаваць немагчыма без актыўнай працы з Беларуссю, ветэрынарная служба якая, на думку Пірштука, не дае інфармацыі аб рэальнай карціне распаўсюду АЧС на сваёй тэрыторыі. Пры гэтым кожны тыдзень у Польшчы ў пагранічнай зоне, памежнай з Беларуссю, знаходзяць аднаго загінулага ад АЧС кабана.

Апошнія навіны