BE RU EN

Індыя і Кітай спрачаюцца праз мяжу ў Гімалаях

  • 23.03.2015, 10:27

У Нью-Дэлі праходзіць чарговы раўнд перамоваў, закліканых урэгуляваць спрэчку аб гімалайскім участку мяжы паміж Індыяй і Кітаем.

Гэта першае абмеркаванне праблемы мяжы прадстаўнікамі двух бакоў з таго моманту, як прэм'ер-міністрам Індыі стаў Нарэндра Модзі, паведамляе BBC.

Перамовы ў індыйскай сталіцы папярэднічаюць візіту кіраўніка ўрада Індыі ў Пекін у траўні.

Кітай і Індыя з 1962 года аспрэчваюць прыналежнасць некалькіх гімалайскіх памежных раёнаў.

Апошнія навіны