BE RU EN

Цяпло і электраэнэргія для арганізацый-ільготнікаў падаражэлі

  • 23.03.2015, 10:21

У Беларусі на 1,2% павышаныя тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для катэгорый арганізацый, якія аплачваюць яе на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва.

Адпаведная пастанова зацверджаная пастановамі Мінэканомікі ад 2 сакавіка 2015 г. №14 і №15, піша АФН.

Гаворка ідзе пра арганізацыі аховы здароўя, рэлігійныя арганізацыяі, садаводчыя таварыствы, кааператывы лецішчаў, арганізацыі, якія вядуць эксплуатацыю жыллёвага фонду і інш.

Тарыф на электраэнэргію для іх складзе Br953,8 за 1 кВт ч, на цеплаэнэргію - Br96424 за 1 Гкал.

Апошнія навіны