BE RU EN

У цэнтры Віцебска ўсталявалі білборд у гонар Мікалая Радзівіла Чорнага

  • 23.03.2015, 9:32

На білбордзе размешчаны партрэт канцлера Вялікага Княства Літоўскага, які спыніў уварванне маскоўскіх войскаў у час Лівонскай вайны.

Ён усталяваны каля Лядовага палаца ў Віцебску, піша сайт «Народныя навіны Віцебска».

Сучаснікі называлі гэтага чалавека «некаранаваным каралём». У 1549 годзе Мікалай Радзівіл Чорны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць татараў на Валыні. У 1550 атрымаў пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага. Кіраваў літоўскім атрадам падчас перамогі над маскоўскімі войскамі ў бітве пад Чашнікамі. Дзяржаўны дзеяч клапаціўся пра асвету народа, адкрыў друкарні ў Нясвіжы і Берасці. У адной з іх працаваў Сымон Будны.

Апошнія навіны