BE RU EN

У Вільні ўшанавалі памяць героя Беларусі Кастуся Каліноўскага

  • 22.03.2015, 20:29

Сёння ў Вільні праходзяць акцыі памяці нацыянальнага героя Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага.

22 сакавіка 1864 года ён быў публічна павешаны на рынкавай плошчы.

Ля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Кастуся Каліноўскага выступілі палітычныя і грамадскія дзеячы. Затым было арганізаванае шэсце ад месца, дзе царскімі войскамі быў пакараны Каліноўскі, да Лукішскага пляцу.

Каталіцкія святары правялі набажэнства ў гонар нацыянальнага героя. А Міністэрства абароны выставіла ганаровую варту і ўсклалі кветкі каля Крыжа памяці, піша БелаПАН.

Арганізатарамі акцыі выступілі таварыства беларускай культуры ў Літве, Беларуская Нацыянальная памяць, Асацыяцыя «Крывія», Віленскае Беларускае таварыства палітычных вязняў і высланых супольна з Міністэрствам абароны Літвы і мэрыяй Вільні.

Фота і відэа: belsat.eu

Апошнія навіны