BE RU EN

Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі: Расея павінна вярнуць Крым Украіне

  • 22.03.2015, 17:18

Міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Філіп Хэманд падкрэсліў, што змяненне межаў з ужываннем сілы, як гэта робіць Расея, непрымальнае.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі Філіп Хэманд заклікаў Расею вярнуць Крым Украіне, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Наша пасланне Расеі выразнае: далучэнне Крыма ў сакавіку 2014 года было незаконным, застаецца яно незаконным і ў сакавіку 2015 года. Расея павінна вярнуць Крым Украіне", - заявіў у нядзелю Хэманд.

Дыпламат падкрэсліў, што змяненне межаў з ужываннем сілы, як гэта робіць Расея, непрымальнае.

"Такія паводзіны пагражаюць міжнароднай бяспецы і маюць цяжкія наступствы для законнага парадку, які абараняе цэласнасць і суверэнітэт дзяржаў. Мы не прызнаем леташні рэферэндум, які быў выкарыстаны для захопу зямлі", - адзначыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства.

Апошнія навіны