BE RU EN

Памёр Аркадзь Арканаў

  • 22.03.2015, 10:42

Вядомы пісьменнік-сатырык, драматург Аркадзь Арканаў памёр у Маскве на 82-м годзе жыцця.

Аркадзь Арканаў нарадзіўся 7 чэрвеня 1933 года ў Кіеве. Ягоны першы апублікаваны аповед выйшаў у часопісе «Юнацтва» ў 1963 годзе, дзе пісьменнік працаваў пазаштатным рэдактарам аддзела гумару і сатыры. У 1968 сатырыка прынялі ў Саюз савецкіх пісьменнікаў, піша БелТА.

Пяру Аркадзя Арканава належаць амаль 15 кніг, вялікая колькасць аповедаў, гумарэсак і маналогаў. Акрамя таго, Аркадзь Арканаў напісаў дзесяткі п'ес, якія былі пастаўленыя ў Маскве на сцэне Тэатра сатыры.

На тэлевізіі Аркадзь Арканаў вёў некалькі перадач, прынамсі, «Вакол смеху» і «Белы папугай».

Апошнія навіны