BE RU EN

Уладзімір Клічко ахвочы ваяваць на фронце супраць Расеі

  • 17.03.2015, 18:14

Чэмпіён свету ў боксе Уладзімір Клічко гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ад вайсковай агрэсіі Расеі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю французскаму выданню L'Equipe, піша obozrevatel.com.

"Ва Украіне ідзе мабілізацыя. Усе мужчыны ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў абавязаны адгукнуцца на набор. На сённяшні дзень я не атрымліваў позву, але калі мяне набяруць, буду кіравацца законам. Хоць я разумею, што быў бы значна больш карысны ў якасці грамадскага дзеяча, а да майго сыходу на фронт будзе прыкаваная вялікая ўвага людзей", - заявіў Уладзімір Клічко.

Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што праз некалькі гадоў Расея будзе прасіць прабачэння ва Украіны.

Апошнія навіны