BE RU EN

Мытнікі затрымалі арматуру на 3,5 мільярда

  • 9.02.2015, 19:05

Гарадзенскія мытнікі затрымалі партыю арматуры для ліній перадачы высокай чашчыні на 3,5 млрд рублёў.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, у пункце мытнай рэгістрацыі «Гродна-ГАП-2» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні на рэгістрацыю былі пададзеныя часткі корпуса камер відэаназірання, заціск для ліній паветранай перадачы, якія прыбылі ў Беларусь з Літвы, паведамляе БелТА.

Падчас аперацый мытнага кантролю былі выяўленыя ўнутрыфазавыя распоркі для расшчэпленых дратоў, не заяўленыя ў суправаджальных дакументах, колькасцю 2,5 тысячы штук прыблізным коштам 3,5 млрд рублёў.

Тавар затрыманы, праводзіцца праверка.

Апошнія навіны