BE RU EN

Знішчальнікі NATO падняліся на перахоп расейскага вайсковага самалёта

  • 9.02.2015, 18:03

Сілы паветранай паліцыі NATO ў панядзелак падняліся на перахоп самалёта ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі над Балтыйскім морам.

Пра гэта гаворыцца ў Twitter Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, паведамляе УНІАН.

"Знішчальнікі Typhoon, якія належаць да паветранай паліцыі NATO, 9 лютага падняліся на перахоп над Балтыйскім морам у нейтральнай зоне недалёка ад мяжы Латвіі самалёта Іл-20, які належыць узброеным сілам РФ", - сказана ў паведамленні.

Апошнія навіны