BE RU EN

Украінскага рэжысёра Сянцова пакінулі пад арыштам у РФ на два месяцы

  • 9.02.2015, 17:02

Рэжысёру адмовілі ў змене меры стрымання.

Маскоўскі гарадскі суд пакінуў Алега Сянцова пад арыштам да 11 красавіка, паведамляюць РІА «Новости».

Так суд адхіліў скаргу адваката ўкраінскага рэжысёра з просьбай абрання рэжысёру меры стрымання, не звязанай з утрыманнем пад вартай. Сянцоў адмовіўся ад удзелу ў судовым пасяджэнні, ягоныя інтарэсы абараняў адвакат, які паказаў, што ні абарона, ні абвінавачаны не бачыліся са следчым са снежня 2014 года і ніякіх следчых дзеянняў з Сянцовым не праводзіцца.

Абарона чакае, што найбліжэйшым часам павінна быць абвешчана аб заканчэнні расследавання і падачы матэрыялаў справы для азнаямлення.

Нагадаем, Алег Сянцоў - украінскі рэжысёр, быў актывістам Майдана, адкрыта выступаў за адзінства Украіны і дапамагаў украінскім вайскоўцам у Крыме падчас анэксіі. У траўні 2014 года ён быў арыштаваны ФСБ Расеі. Цяпер рэжысёр знаходзіцца ў маскоўскай турме Лефортава паводле абвінавачвання ў тэрарызме. Сянцову пагражае 20 гадоў пазбаўлення волі.

Фота: ТАСС

Апошнія навіны