BE RU EN

Штаб АТА зняпраўдзіў інфармацыю аб авіяўдарах пад Дэбальцавам

  • 9.02.2015, 16:27

Інфармацыя аб нанясенні авіяцыйных удараў расейскімі самалётамі па пазіцыях сіл АТА пад Дэбальцавам не адпавядае рэчаіснасці.

Пра гэта паведамілі ў штабе АТА, інфармуе "Інтэрфакс-Украіна".

"Ніякіх авіяцыйных удараў не было. Больш за тое, там цяпер нялётнае надвор'е, таму інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці", - сказана ў паведамленні.

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што блізу 14.00 у панядзелак па апорных пунктаў сіл АТА пад Дэбальцавам 4 штурмавікі расейскіх ВПС Су-25 нанеслі авіяцыйны ўдар.

Апошнія навіны