BE RU EN

ДТЗ у Гародні: зух з Расеі на BMW X5 не саступіў дарогу Opel Zafira

  • 9.02.2015, 16:26

Кіроўца BMW толькі на тэрыторыі Беларусі менш чым за год сем разоў трапляўся за перавышэнне хуткаснага рэжыму.

Учора ўдзень на вуліцы Паўднёвай у Гародні не раз'ехаліся BMW X5 і Opel Zafira. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

За стырном BMW быў грамадзянін Расеі. Ён стаў збочваць налева на дазваляльны сігнал святлафора ў бок дома №21а, аднак не саступіў дарогу сустрэчнаму Opel Zafira. У выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца Opel, абодва аўтамабілі атрымалі значныя пашкоджанні. У ДАІ расказалі, што кіроўца BMW толькі на тэрыторыі Беларусі менш чым за год 7 разоў трапляўся за перавышэнне хуткаснага рэжыму.

Апошнія навіны