BE RU EN

Карл Більт: Баявікі паспрабуюць захапіць Дэбальцава да сустрэчы ў Менску

  • 9.02.2015, 12:47

Абстаноўка ў Дэбальцаве застаецца цяжкай, і можа пагоршыцца бліжэйшымі днямі.

Пра гэта напісаў былы міністр замежных спраў Швэцыі Карл Більт у Twitter.

Прарасейскія баевікі зробяць максімальныя намаганні, каб захапіць Дэбальцава да сустрэчы ў Менску, якая павінна адбыцца ў сераду, 11 лютага.

"Я думаю, нам варта чакаць значных намаганняў з боку Расеі для захопу Дэбальцава да сустрэчы ў Менску, прызначанай на сераду", - напісаў былы міністр замежных спраў Швэцыі Карл Більт у Twitter.

Палітык таксама раней удакладніў, што Украіна з'яўляецца адзінай стараной канфлікту, якая выконвае Менскія пагадненні, піша zn.ua.

Лідары "нармандскай чацвёркі" дамовіліся правесці сустрэчу для ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту ў Менску ў сераду, 11 лютага. Аднак, як адзначыў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, такая сустрэча будзе магчымая толькі ў выпадку папярэдняга ўзгаднення "шэрагу пазіцый". Лідары чатырох краін таксама чакаюць, што іх намаганні падчас сустрэчы ў Менску прычыняцца да неадкладнага і безумоўнага двухбаковага спынення агню.

Апошнія навіны