BE RU EN

Фотафакт: Вялікі затор на Нямізе ў Менску

  • 9.02.2015, 11:02

Менчукі паведамляюць аб сур'ёзным заторы на вуліцы Нямізе ў Менску.

У раёне скрыжавання з вуліцай Караля ў крайняй правай паласе руху праз паломку стаў тралейбус. Левая паласа на Нямізе занятая транспартам, што бярэ лявей на вуліцу Мяснікова. У выніку ўтварылася «бутэлькавае рыльца»: для руху прама свабоднай засталася толькі адна паласа. У ранішні час пік гэтая вуліца і без таго загружаная, не толькі аўтамабілямі, але і грамадскім транспартам - тут праходзіць адразу некалькі тралейбусных і аўтобусных маршрутаў, піша onliner.by.

Апошнія навіны