BE RU EN

Грамадзянін Расеі прадаваў у Менску фальшывыя даляры

  • 9.02.2015, 10:08

Распачатая крымінальная справа.

У Менску 6 лютага ў будынку чыгуначнага вакзалу ў пункце абмену валют ААТ «АСБ Беларусбанк» супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў на транспарце быў затрыманы 31-гадовы грамадзянін Расеі, піша БелаПАН.

Як паведамляе МУС Беларусі, мужчына спрабаваў абмяняць тры фальшывыя грашовыя купюры наміналам па 100 даляраў ЗША. Падчас асабістага ператрусу ў замежніка было дадаткова знойдзена і канфіскавана сем аналагічных купюр. Распачатая справа паводле ч. 1 арт. 221 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны