BE RU EN

Парашэнка: Войска можа ў кожны момант вярнуць адведзеную зброю

  • 27.02.2015, 12:00

Цяперашні адвод цяжкага ўзбраення Украінай - тэставы крок.

Украінскія вайскоўцы ў кожны момант могуць вярнуць адведзенае цяжкае ўзбраенне на ранейшыя пазіцыі. Пра гэта сёння ў Кіеве заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнэсІнфарм.

"Як вядома, учора, выконваючы Менскія дамоўленасці, мы пачалі адвод некаторых цяжкіх узбраенняў ад лініі размежавання ў Данбасе. Але гэта толькі першы, тэставы крок, самы пачатак выканання менскага плана, які мы выбралі на вельмі цяжкіх перамовах у Менску і які пакуль што парушаецца праціўнікам", - сказаў ён.

"Таму ў кожны час, у кожны момант нашы вайскоўцы гатовыя вярнуць тэхніку на папярэднія рубяжы і ў самыя сціснутыя тэрміны даць адпор ворагу", - сказаў ён.

Нагадаем, у чацвер ўкраінскае войска пачало адвод артылерыйскіх сістэм па ўсёй лініі баявога сутыкнення з прарасейскімі тэрарыстамі. Цяпер перадыслакуюцца 100-мм супрацьтанкавыя гарматы МТ-12 "Рапіра" ў раёны засяроджвання, якія знаходзяцца не бліжэй 25 кіламетраў ад вызначанай у Менскіх дамоўленасцях мяжы. Кантроль за выкананнем мерапрыемстваў у адводзе тэхнікі праводзяць прадстаўнікі місіі АБСЕ.

Апошнія навіны