У Даніі праз забастоўку супрацоўнікаў SAS скасаваныя дзесяць рэйсаў
- 24.02.2015, 17:45
З віны грузчыкаў пасажыры дзесяці самалётаў затрымаліся ў дацкай сталіцы.
Страйк грузчыкаў багажу авіякампаніі SAS прывёў да скасавання рэйсаў у аэрапорце Капенгагена, паведамляе дацкі сайт Thelocal.dk (пераклад - charter97.org).
Страйк пачаўся блізу 11:00 паводле мясцовага часу і ўжо а 13:00 грузчыкі вярнуліся да працы. Прадстаўнікі авіякампаніі мяркуюць, што праблемы, звязаныя з затрымкай рэйсаў, з'яўляюцца «абсалютна непрымальнымі».
Неўзабаве пасля поўдня ў аўторак авіякампанія скасавала дзесяць вылетаў. У сваім «Твітэры» супрацоўнікі авіякампаніі пішуць, што хутчэй за ўсё затрымкі і скасаваныя рэйсы застануцца ў дзеянні да канца дня.
Нагадаем, прыпыненне працы грузчыкаў авіякампаніі SAS было трэцім цягам апошніх васьмі месяцаў. Страйк у кастрычніку доўжыўся 90 хвілін і выклікаў сем скасаваных рэйсаў і шматлікія затрымкі, а трохгадзінны страйк у чэрвені выклікаў скасаванне двух рэйсаў і затрымку больш чым тузіна самалётаў.
Канфлікт выкліканы леташняй пастановай авіякампаніі звольніць амаль 900 грузчыкаў без абмеркаванняў на лакальным узроўні.