BE RU EN

Лаўроў пакінуў перамовы аб Украіне без тлумачэнняў

  • 24.02.2015, 17:15

Кіраўнік расейскага МЗС сышоў з перамоў міністраў замежных спраў «нармандскай чацвёркі» ў Парыжы.

Пра гэта паведамляе «Укрінфарм».

«Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў пакінуў будынак Міністэрства замежных спраў Францыі, дзе праходзяць перамовы кіраўнікоў МЗС «нармандскай чацвёркі». Ён не пракаментаваў журналістам прычыны свайго сыходу», - паведамляе выданне.

Кіраўнікі МЗС «нармандскай чацвёркі» абмяркоўвалі сітуацыю ва Украіне. Перад пачаткам перамоваў міністры абмяняліся поціскамі рукі.

Раней у Парыжы прайшла двухбаковая сустрэча кіраўнікоў МЗС Францыі Ларана Фабіюса і Нямеччыны Франка Вальтэра Штайнмаера перад перамовамі ў «нармандскім фармаце».

Апошнія навіны