BE RU EN

Акцыя памяці «Нябеснай сотні» прайшла ў Гародні

  • 24.02.2015, 14:33

Жыхары горада над Нёманам ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Гарадзенскія актывісты розных грамадскіх арганізацый усклалі кветкі да ўкраінскага сцяга, што месціцца каля ганаровага консульства Украіны ў самым цэнтры Гародні на вуліцы Замкавай, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Для нас гэта сімвал барацьбы народа Украіны за свае правы, за свабоду ад Расейскай імперыі», - пракаментаваў акцыю адзін з удзельнікаў.

У лютым 2014 падчас сутыкненняў пратэстуючых з сілавікамі ў цэнтры Кіева загінулі больш за сто чалавек, сотні былі параненыя, большасць з якіх - 20 лютага. Большасць людзей загінулі ад куль снайпераў. Пасля загінулых удзельнікаў акцый пратэсту сталі называць «Нябеснай сотняй». Адным з першых загінуў беларус Міхаіл Жызнеўскі. У гэты момант у Гародні адбываецца збор грошай на помнік для яго. Акрамя Гародні, грошы збіраюць на сядзібе БНФ у Менску, збірае грошы на помнік таксама рэжысёр і актывістка Вольга Мікалайчык.

У Гомелі зборам сродкаў займаецца Кастусь Жукоўскі і Андрэй Стрыжак.

Апошнія навіны