BE RU EN

У Парыжы пачалася сустрэча кіраўнікоў МЗС «нармандскай чацвёркі»

  • 24.02.2015, 14:31

Кіраўнікі МЗС «нармандскай чацвёркі» абмяркоўваюць сітуацыю ва Украіне.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

Перад пачаткам перамоваў міністры абмяняліся поціскамі рукі.

Раней у Парыжы прайшла двухбаковая сустрэча кіраўнікоў МЗС Францыі Ларана Фабіюса і Нямеччыны Франка Вальтэра Штайнмаера перад перамовамі ў «нармандскім фармаце».

12 лютага ў Менску прайшлі чатырохбаковыя перамовы лідараў краін «нармандскай чацвёркі», якія доўжыліся больш за 15 гадзін.

У выніку перамоваў быў падпісаны дакумент, які прапісвае асноўныя пункты ўрэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны.

Архіўнае фота AP

Апошнія навіны