BE RU EN

Дырэктар палаца культуры ветэранаў трапіўся на хабары

  • 24.02.2015, 11:26

Пракуратура Менска санкцыянавала ўзяцце пад варту дырэктара Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора сталіцы Сяргей Балашоў, дырэктар быў затрыманы з довадамі злачынства 18 лютага пры атрыманні хабару сумаю 3 млн. рублёў ад індывідуальнага прадпрымальніка за спрыяльнае развязанне пытання аб заключэнні дамовы арэнды.

Крымінальная справа расследуецца ўправай Следчага камітэта Менску.

Апошнія навіны