BE RU EN

Лондан пагражае Маскве жорсткімі санкцыямі за зрыў перамір'я

  • 24.02.2015, 7:55

Незаконныя дзеянні Расеі на Украіне выйшлі на новы ўзровень.

Пра гэта заявіў у парламенце прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, паведамляе BBC.

«Абуральныя парушэнні рэжыму спынення агню з боку сепаратыстаў і захоп Дэбальцава сталі магчымыя ў выніку перакідання расейскіх байцоў і ўзбраення», - сказаў Кэмеран.

«У Расеі не павінна заставацца ні найменшых сумненняў у тым, што любыя спробы сепаратыстаў пашырыць падкантрольную ім тэрыторыю – ці ў кірунку Марыупаля або ў іншым месцы - будуць сустрэтыя далейшымі істотнымі санкцыямі з боку ЕЗ і ЗША», - паабяцаў прэм'ер.

Адказваючы на абвінавачванні з боку палаты лордаў у тым, што ягоны ўрад не надаваў належнай увагі ўкраінскаму крызісу і ролі ў ім Расеі, Кэмеран сказаў, што Брытанія першай падняла пытанне аб выключэнні Масквы з «Вялікай васьмёркі», што і было зроблена.

Апошнія навіны