BE RU EN

Польшча шукае новыя рынкі збыту

  • 23.02.2015, 21:48

Урад Польшчы шукае новыя рынкі збыту польскай прадукцыі на замену Расеі.

Як паведамляе ZN.ua са спасылкай на Gazeta Wyborcza, пра гэта заявіла прэм'ер-міністарка Эва Копач, дадаўшы, што Уладзімір Пуцін не мае права ў адных краін адбіраць магчымасць экспартаваць прадукты, а іншым гэта права даваць.

"Эмбарга на пастаўку нашай садавіны і агародніны, нашай свініны і ў гэты ж час змякчэнне умоў паставак з іншых краін стварае новы раскол у Еўразвязе на гэтай ніве. Так не можа быць, што прэзідэнт Пуцін сутыкае паміж сабой краіны, даючы адной магчымасць дастаўкі свініны і садавіны, а ў іншы гэтае ж права адбіраючы", - сказала Копач.

Яна дадала, што дала распараджэнне свайму ўраду актыўна шукаць новыя рынкі збыту для польскай прадукцыі, каб замяніць расейскі і даць магчымасць польскім кампаніям абараніць сябе ад страт праз пастановы прэзідэнта Расеі.

Апошнія навіны