BE RU EN

На Лонданскай біржы абрынуліся акцыі расейскіх кампаній

  • 23.02.2015, 20:22

Акцыі Ашчадбанка ўпалі на 5,3%, Газпрама - 3,9%, Раснафты - 5,1%.

Каштоўныя паперы найбуйнейшых расейскіх прадпрыемстваў і фінансавых арганізацый у панядзелак губляюць 4-5% на Лонданскай фондавай біржы (LSE), паведамляе "Прайм".

Паводле звестак агенцтва Bloomberg, акцыі Ашчадбанка ўпалі на 5,3%, Газпрама - 3,9%. Падзенне глабальных дэпазітарных распісак Раснафты склала 5,1%.

Расейскія фондавыя пляцоўкі Расеі ў панядзелак застаюцца закрытымі ў сувязі са святкаваннем 23 лютага.

Апошнія навіны