BE RU EN

У Строчыцах на Масленіцу спалілі пудзіла колерам украінскага сцяга

  • 23.02.2015, 11:36

Пудзіла зімы, якое спальвалі, сустракаючы вясну, было адзетае чамусьці ў колеры ўкраінскага сцяга.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту пад Менскам праводзіць народныя гулянні некалькі разоў на год. І людзі туды едуць. Дзе ж яшчэ менчукам вясну паклікаць або Купалле адсвяткаваць?

Але, як піша «Наша Нiва», часцяком свята ператвараецца ў стаянне ў чэргах за квіткамі і ежай, назіранне за сумнымі выступленнямі артыстаў і ўдзел у нешматлікіх і нецікавых гульнях.

А цяперашняя бясснежная Масленіца дадала патокаў бруду пад нагамі і незразумелых песень і танцаў зусім не славянскіх калектываў.

А пудзіла зімы, якое спальвалі, сустракаючы вясну, было апранутае чамусьці ў колеры ўкраінскага сцяга.

Апошнія навіны