BE RU EN

Кабзон «даслужыўся» да народнага артыста ЛНР

  • 23.02.2015, 11:05

Дэпутат Дзярждумы і спявак Іосіф Кабзон стаў народным артыстам тэрарыстычнай Луганскай народнай рэспублікі.

«Народны артыст СССР і дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон атрымаў сёння ганаровае званне народнага артыста ЛНР», - паведаміў адзін з сепаратыстаў Аляксей Каракін.

Кабзон прыбыў у Луганск, каб выступіць на мерапрыемстве баевікоў, прысвечаным Дню абаронцы Айчыны. Артыст возьме ўдзел у двух канцэртах, піша Lenta.ru.

Украінскія ўлады афіцыйна забаранілі Кабзону ўезд на тэрыторыю краіны. Акрамя таго, спявак трапіў у санкцыйных спіс Еўразвязу.

Апошнія навіны