Украіна закрыла 23 пункты пропуску на мяжы з Расеяй
- 21.02.2015, 16:33
На мяжы з Расеяй яшчэ функцыянуюць 39 пунктаў пропуску.
Украіна закрыла 23 пункты пропуску на мяжы з Расеяй, з іх адзін міжнародны, чатыры міждзяржаўныя і 18 мясцовых. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Адпаведнае распараджэнне Кабінета міністраў было прынятае 18 лютага з мэтай «аптымізацыі сеткі пунктаў пропуску і неабходнасці засяроджвання сіл і сродкаў на найбольш важных участках мяжы з РФ».
Раней Кабмін Украіны пратакольнымі пастановамі часова спыніў рух у 14 пунктах пропуску (6 у Данецкай вобласці і 8 у Луганскай вобласці). У прыватнасці, гэтыя пастановы датычацца пунктаў пропуску (пунктаў кантролю) «Марынаўка», «Новаазоўск», «Успенка», «Ілавайск», «Квашына», «Данецк», «Далжанскі», «Красная Магіла», «Ізварын», «Красная Талаўка»,»Юганаўка», «Герасімаўка», «Пятроўка», «Луганск».
Кіраўнік Дзяржаўная памежнай службы распавёў аб уладкаванні мяжы з Расеяй
«Такім чынам, сёння на мяжы з Расеяй функцыянуе 39 пунктаў пропуску (пунктаў кантролю), 3 з якіх у Чарнігаўскай вобласці, 14 у Сумскай, 15 у Харкаўскай, 6 у Луганскай і 1 у Кіеўскай», - адзначылі ў Дзяржаўная памежнай службе.