BE RU EN

Экс-прэзідэнт Емена вызвалены з-пад хатняга арышту

  • 21.02.2015, 13:19

Былы прэзідэнт Емена Абд Мансур Хадзі ўпершыню пакінуў сваю рэзідэнцыю ў сталіцы краіны Сане.

Там ён знаходзіўся пад хатнім арыштам пасля таго, як шыіцкі рух "Ансар Алах" захапіў у студзені ўладу ў Емене, паведамляе BBC.

Прыхільнікі "Ансар Алах" называюць сябе "хусітамі" ў гонар забітага дзесяць гадоў таму заснавальніка руху Хусэйна Аль-Хусі.

Паведамляецца, што Абд Мансур Хадзі накіроўваецца да ключавога горада Адэн на поўдні краіны, дзе яго прыхільнікі адмовіліся прызнаць уладу "хусітаў".

Аднак у пятніцу, варагуючыя бакі Ёмена пагадзіліся сфармаваць "народную пераходную раду" для вываду краіны з крызісу.

Апошнія навіны