BE RU EN

На мяжы зламаўся цягнік Менск-Вільня: людзі мерзлі ў ім тры гадзіны

  • 17.02.2015, 10:45

16 лютага на беларуска-літоўскай мяжы зламаўся цягнік Менск-Вільня.

Людзі правялі ў неацяпляльным цягніку блізу трох гадзін. Пра гэта паведаміў krynica.info сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, які быў адным з пасажыраў злашчаснага цягніка.

«Цягнік спыніўся за дзесяць кіламетраў ад Гудагая. Дзве гадзіны чакалі цягніка, які падчапіў наш, перацягнуў яго праз мяжу і кінуў у Кене. Літоўскія мытнікі адмаўляліся выпускаць людзей, таму што няма дазволу на штампаванне ў Кене - толькі ў Вільні. Так людзі і мерзлі, так як ацяпленне было адключанае», - адзначыў ён.

Чакаць літоўскі цягнік, які давязе беларусаў 15 кіламетраў да Вільні, прыйшлося яшчэ паўгадзіны. А 1:10 17 лютага ён падчапіў зламаны цягнік і рушыў у бок літоўскай сталіцы.

Апошнія навіны