BE RU EN

Сурка Філа абвясцілі ў вышук за выпадзенне снегу

  • 13.02.2015, 20:24

Паліцыя амерыканскага штата Нью-Гэмпшыр абвясціла ў вышук сурка Філа за ўвядзенне грамадзян у зман.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на The Washington Post.

«Мы, у паліцыі Мерымака, мяркуем, што павінны давесці да ведама грамадскасці, што панксатонскі Філ абвешчаны ў вышук! Мы атрымалі скаргі грамадзян аб тым, што гэты маленькі паразіт хаваецца ў цёплай і ўтульнай нары. Ён сказаў, што зіма будзе доўжыцца 6 тыдняў, аднак забыўся ўдакладніць, што за гэты час выпадуць горы снегу!» - паведамляецца ў фэйсбуку паліцэйскага дэпартамента Мерымака.

Паліцыянты паабяцалі ліквідаваць злачынца, а пакуль параілі грамадзянам не набліжацца да сурка, бо ён «узброены і небяспечны».

Апошнія навіны