BE RU EN

На станцыі «Кіеўская» маскоўскага метро адбыўся пажар

  • 13.02.2015, 17:52

Уваход на станцыю «Кіеўская» сіняй лініі маскоўскага метро замкнуты праз дым.

Уваход на станцыю «Кіеўская» Арбацка-Пакроўскай лініі маскоўскага метро замкнуты праз дым, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах сталіцы.

«Задымленне ў дапаможным памяшканні праз кароткае замыканне», - сказала крыніца.

З яе слоў, узгаранне ліквідаванае а 16.43 паводле мясцовага часу.

Пры гэтым цягнікі ідуць праз станцыю ў штатным рэжыме.

Апошнія навіны