BE RU EN

Карціну з выявай Месі прадалі за €428 000

  • 13.02.2015, 17:20

Карціна японскага мастака Такашы Муракамі, на якой намаляваны нападнік «Барселоны», была прададзеная на аўкцыёне Sotheby's за 428 000 еўра.

Пра гэта паведамляе выданне Inside Spanish Football, піша Lenta.ru.

Акрамя таго, з малатка пайшоў бюст аднаклубніка Месі, абаронцы Жэрара Піке працы італійца Франчэска Вецолі. На аўкцыёне былі таксама выстаўленыя футбольны мяч з аўтографам Месі і працы іншых мастакоў. Усяго на таргах удалося сабраць каля трох мільёнаў еўра.

Атрыманыя з продажу грошы будуць накіраваныя на дабрачынны праект ЮНІСЕФ пад назвай «1 у 11», які прадугледжвае развіццё дзіцячага спорту ў Бангладэш, Непале і Інданэзіі. Пры гэтым падкрэсліваецца, што ў гэтых краінах кожнае адзінаццатае дзіця (амаль 58 мільёнаў дзяцей) не мае магчымасці хадзіць у школу і трэніравацца.

Месі выступае ў «Барселоне» з 2003 года. У складзе каталонскага клуба форвард шэсць разоў перамагаў у чэмпіянаце Гішпаніі і двойчы здабываў Кубак краіны, а таксама тройчы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў. У складзе нацыянальнай каманды Аргентыны гулец дайшоў да фіналу чэмпіянату свету 2014 года.

Апошнія навіны