BE RU EN

Сяргей Звераў збіраецца на «Еўрабачанне» ад Расеі

  • 13.02.2015, 15:53

Эпатажны артыст сам піша песню для свайго выступу.

Сяргей Звераў заявіў, што ў гэтым годзе паедзе на Еўрабачанне і забяспечыць Расеі перамогу, паведамляе выданне Super. Спявак мяркуе, што ягоны вакал і правакацыйны вобраз дапамогуць яму перамагчы ў міжнародным спеўным конкурсе.

Са слоў Зверава, ідэю ўзяць удзел у Еўрабачанні яму падкінуў Філіп Кіркораў, які штогод адпраўляе туды сваіх падапечных. «Філіп казаў: калі я паеду - гэта будзе супер! У цябе хіты пайшлі - «Ала», «Dolce & Gabbana», «Дзеля цябе». Што ты сядзіш? Табе трэба на Еўрабачанне ехаць і выступаць!» - падзяліўся эпатажны артыст з журналістамі.

Песню для конкурсу Сяргей піша сам, Ён не давярае нікому і баіцца, што Мікалай Баскаў можа запазычыць яго бліскучую ідэю, «як ён зрабіў з пінжакамі са стразамі».

«Калі паеду на Еўрабачанне, то буду там сенсацыяй, бо гэтыя «вавёркі», якія там выступаюць, вядома, малайцы, але гэта не сенсацыя. Там патрэбна крутая зорка! Ні ў каго няма шанцаў супраць мяне!» - рашуча заявіў Звераў.

Разам з тым, заява стыліста-спевака аб удзеле ў Еўрабачанні стала нечаканасцю для расейскага аргкамітэта конкурсу. Як паведамляюць СМІ, там пакуль нічога не чулі пра заяву Зверава, але гатовыя прыняць яе на агульных падставах. Пакуль жа афіцыйна ў спісе асноўных прэтэндэнтаў на ўдзел значацца Сяргей Лазараў і Наргіз Закірава.

Апошнія навіны