BE RU EN

У гістарычным цэнтры Менска абрынулася сцяна будынка

  • 7.12.2015, 10:26

У гістарычным цэнтры Менска на вуліцы Рэвалюцыйнай, 6 абрынулася сцяна будынка.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Менскай гарадской управе МНС Беларусі.

Абвальванне часткі фасаднай сцяны над аркай і дзвярным праёмам на плошчы 15 кв. м трохпавярховага адміністрацыйна-гаспадарчага будынка 1850 г. пабудовы адбылося пры правядзенні будаўнічых работ па ўзмацненні сцен і падмурка.

Дом знаходзіўся на рэканструкцыі з рэстаўрацыяй.

Прычына здарэння высвятляецца. Пацярпелых у выніку абрушэння сцяны няма.

Фота: МНС

Апошнія навіны