BE RU EN

Латвія выдаткуе €20 мільёнаў на ўмацаванне мяжы з РФ

  • 25.12.2015, 20:19

Падрыхтоўку ўсходняй мяжы Латвіі плануецца ажыццявіць за тры гады і на гэта спатрэбіцца 20 млн. еўраў.

Пра гэта паведамляе rus.DELFI.lv са спасылкай на інфармацыю Міністэрства ўнутраных спраў краіны.

У гэтым годзе пачалася першая чарга падрыхтоўкі ўсходняй мяжы Латвіі і МУС краіны атрымала для правядзення прац паўмільёна еўра. У наступным годзе на гэтыя мэты вылучаецца 3,080 мільёна еўраў.

Праект прадугледжвае упарадкаванне зялёнай мяжы Латвіі з Расеяй на працягу 270 км, з падрыхтоўкай 12-метровай памежнай паласы і правядзеннем іншых прац.

На латвійска-расейскай мяжы будуць пабудаваныя драўляныя кладкі, патрульныя сцежкі, намечанае і будаўніцтва 90-кіламетровага драцянога плота на асобных этапах, дзе магчымыя парушэнні мяжы.

Апошнія навіны