BE RU EN

Расейцам забаранілі купляць дарагія ўпрыгажэнні без пашпарту

  • 1.12.2015, 20:28

Дзяржаўная дума прыняла законапраект, што абавязвае расейцаў паказваць пашпарт пры куплі ювелірных упрыгажэнняў і каштоўных камянёў.

Без паказу пашпарту можна будзе купляць за гатовыя грошы ўпрыгажэнні не даражэйшыя за 40 тысяч рублёў (варыянт першага чытання - 15 тысяч рублёў), а пры дапамозе банкавай карткі - не даражэйшыя за 100 тысяч рублёў, паведамляе карэспандэнт «Росбалта».

У астатніх выпадках пакупнік павінен паказаць прадаўцу свой пашпарт. Прадавец таксама зможа запатрабаваць пасведчанне асобы і пры куплі недарагіх упрыгажэнняў, калі ў яго «ўзнікаюць падазрэнні, што гэтая аперацыя ажыццяўляецца ў мэтах легалізацыі (адмывання) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фінансавання тэрарызму», гаворыцца ў дакуменце.

Апошнія навіны