BE RU EN

Святла ў Крыме не будзе да Новага года

  • 1.12.2015, 17:28

Запуск энэргамоста праз Керчанскі праліў не развяжа праблему энэргазабеспячэння паўвыспы.

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю ТАСС так званы «кіраўнік» Крыма Сяргей Аксёнаў.

«Я думаю, рэжым НС будзе як мінімум да Новага года дзейнічаць, да таго часу, пакуль усё не ўвойдзе ў звычайнае рэчышча», - сказаў ён.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што запуск першай чаргі энэргамоста не развяжа праблему цалкам - з улікам пачатку працы кацельняў ён развяжа толькі палову патрэбнасці паўвыспы.

Нагадаем, што з 22 лістапада ўсе населеныя пункты анэксаванага Расеяй Крыму засталіся без электрычнасці, якое паступае на паўвыспу з тэрыторыі Украіны па чатырох лініях.

Апошнія навіны