BE RU EN

У сталіцы Турцыі грымнуў выбух

  • 25.11.2015, 19:36

У прадмесці турэцкай сталіцы Анкары - населеным пункце Батыкент - грымнуў выбух.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал Haberturk.

Гук выбуху быў чутны ў многіх частках горада і выклікаў паніку. Ён прагучаў з боку прамысловай зоны Ostim. Крыніцы тэлеканала ў паліцыі распавялі, што ад выбуху пацярпелі тры чалавекі. Haberturk не змог пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Канал таксама падае заяву губернатара правінцыі Анкара. Паводле ягоных слоў, паведамленні аб выбуху з'яўляюцца ў сацыяльных сетках, аднак службы бяспекі пакуль не атрымлівалі апавяшчэнняў аб выбуху ад экстраных службаў.

Пра тое, што некалькі гукаў, падобных на выбухі, былі чутныя ў розных частках горада а 13:30 паводле мясцовага часу (14:30 паводле Менску), таксама паведамляе агенцтва DHA. Паліцыя пачала расследаванне. У розных пунктах Анкары таксама дзяжураць пажарныя і медыкі, асабліва ў прамысловых зонах.

Апошнія навіны