BE RU EN

15-гадовая ліцэістка БДУ выкінулася са шматпавярховіка

  • 5.10.2015, 14:35

Трагедыя адбылася ўвечары 3 кастрычніка ў Менску.

Да таго, як саскочыць са шматпавярховіка, 15-гадовая навучэнка Ліцэя БДУ а 18.19 пакінула развітальны запіс у сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Дзяўчына не выжыла, піша «Салiдарнасць».

СМІ таксама паведамляюць, што перад самагубствам 15-гадовая ліцэістка таксама выклала на сваёй старонцы ў Instagram відэа, якое пазней было выдаленае.

Следчы камітэт праводзіць праверку паводле факту гібелі дзяўчыны:

- Цела дзяўчынкі з прыкметамі падзення з вышыні знойдзенае ўвечары 3 кастрычніка каля жылога дома на праспекце Незалежнасці. Следчымі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне ўсіх абставін таго, што адбылося, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі трагедыі. Апытваюцца педагогі і навучэнцы навучальнай установы. Устанаўліваецца кола стасункаў дзяўчынкі, у тым ліку і ў сацыяльных сетках. Вывучаюцца асаблівасці асобы загінулай. Прызначаныя і праводзяцца неабходныя экспэртныя даследаванні, у тым ліку судова-медыцынская экспэртыза.

Апошнія навіны