BE RU EN

Данецкія сепаратысты арганізуюць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь

  • 4.10.2015, 15:00

У шэраг гарадоў Беларусі пачнуць ездзіць аўтобусы з самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Намеснік «міністра транспарту» так званай «ДНР» Аляксандр Кушнір на прэс-канферэнцыі ў Данецку ўдакладніў, што адбудзецца гэта ў «самыя найбліжэйшыя дні», калі закончыцца ўзгадненне маршруту з беларускім бокам, перадае «Радыё Свабода».

Са слоў чыноўніка непрызнанай «аўтаноміі», прадстаўнікі кампаніі-перавозчыка з пакетам дакументаў цяпер знаходзяцца ў Беларусі - развязваецца пытанне аб выдачы месцаў данецкім аўтобусам на беларускіх аўтавакзалах.

«Калі ўсе моманты будуць абумоўленыя, аўтобусы пойдуць на Менск і яшчэ некалькі гарадоў. Гэта пытанне даслоўна некалькіх дзён», - сказаў намеснік кіраўніка сепаратысцкага «Мінтранса».

Раней агучвалася інфармацыя, што да 30% прадуктаў харчавання, якія рэалізуюцца ў крамах на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, фактычна акупаваных прарасейскімі сепаратыстамі, маюць беларускае паходжанне.

Апошнія навіны