BE RU EN

Беларуская валейбалістка распавяла пра сваяцтва з Кастусём Каліноўскім

  • 12.10.2015, 21:31

Ганна Каліноўская, лідар нацыянальнай жаночай каманды ў валейболе, заявіла пра сваяцтва з лідарам паўстання 1863 года.

"Я цікавілася гэтым пытаннем і даведалася, што Каліноўскія пасля паўстання 1863 года былі сасланыя ў Гомельскую вобласць. Адтуль пайшлі дзве лініі. Мая, адразу скажу, тая, якая далей, але яна таксама мела дачыненне да Кастуся Каліноўскага", - распавяла спартоўка "Прессболу".

Са слоў Каліноўскай, у ёй таксама шмат бунтарства.

"Я упартая і не люблю здавацца. Магу доўга маўчаць, але калі цярпенне падыдзе да канца, выбухну і нікому мала не падасца", - дадала яна.

Апошнія навіны