BE RU EN

Марына Адамовіч: А чаму не 99,9%?

  • 12.10.2015, 18:05

З блазнаў ва ўладзе даўно трэба смяяцца. Нянавісць іх сілкуе, а смех - паралізуе.

Пра гэта жонка былога палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч напісала ў «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.

«Сёння я прачнулася і зразумела, што ў мяне няма ні дэпрэсіі, ні суму - упершыню з тых праклятых выбараў 1994 года. Чым больш адсоткаў яны сабе пішуць, тым больш смяшна мне - давайце-давайце! Яшчэ! І яшчэ трохі! А чаму не 99,9%?

Гэта ўжо нават не «пастарэлы Атэла звыкла дадушвае Дэздэмону...». Гэта - «падымаюцца з магіл аблезлыя цені».

Вось паверце - усё будзе добра! І перастаньце вы пра гэтых блазнаў думаць. З іх даўно трэба смяяцца. Нянавісць іх сілкуе, смех - паралізуе.

Гэта я вам як непапраўны аптыміст кажу», - напісала яна.

Апошнія навіны