BE RU EN

Прадпрымальнікі заплацяць па 7 мільёнаў нават пры адсутнасці даходаў

  • 4.01.2015, 17:19

Кожны прадпрыемец павінен пералічыць у Фонд сацыяльнай абароны як мінімум 7 мільёнаў рублёў.

Паводле новых правілаў плаціць абавязковыя страхавыя ўнёскі за 2014 год трэба нават тым ІП, якія нічога не зарабілі, піша «Газета Слонімская».

Прадпрымальнікі, якія атрымліваюць стабільна высокія даходы і выплачваюць унёскі ў фонд, змен не адчуюць. А вось тыя з іх, якія нічога ў справаздачным годзе не зарабілі або зарабілі мала, таксама павінны выплаціць мінімальны ўнёсак за кожны месяц года. Гэта 35 адсоткаў ад мінімальнага заробку, устаноўленага і праіндэксаванага ў адпаведнасці з заканадаўствам.

- Такім чынам, калі нават ІП у справаздачным месяцы зарабіў менш за адзін МЗ, сума ўнёскаў у ФСАН пры разліку за гэты месяц павінна быць выплачаная ім у сум як мінімум 35% ад МЗ (незалежна ад сістэмы падаткаабкладання, якая ўжываецца гэтым ІП), - удакладняе начальніца аддзела арганізацыі збору аплат Гарадзенскай абласной управы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Хонцер.

Хто страхавыя ўнёскі плаціць добраахвотна?

ІП, якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi знаходзяцца ў працоўных, а таксама звязаных з імі стасунках, грунтаваных на сяброўстве (удзеле) у арганізацыях усякіх арганізацыйна-прававых формаў, з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій, маюць права на дапамогу для догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі або з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства.

Змены ў заканадаўства ўвайшлі ў дзеянне яшчэ ў пачатку 2014 года. Але абавязковыя страхавыя ўнёскі прадпрымальнікі, натарыусы і адвакаты павінны выплачваць штогод да 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным.

Мінімальны заробак і сумы страхавых ўнёскаў у 2014 годзе

Гэтыя сумы страхавых ўнёскаў у фонд для індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў і адвакатаў з'яўляюцца абавязковымі і мінімальнымі. За нявыплату можна атрымаць штраф у сум 20% ад нявыплачанай сумы. Індывідуальныя прадпрыемцы маюць права самастойна вызначаць, плаціць мінімальную суму страхавых унёскаў або больш, ад гэтага залежыць іхны далейшы ўзровень сацыяльнай абароненасці.

Апошнія навіны