BE RU EN

Паветраплавальнікі перасеклі Ціхі акіян на аэрастаце за шэсць дзён

  • 31.01.2015, 20:38

Двое падарожнікаў на паветраным шары, запраўленым геліем, шчасна завяршылі пералёт праз Ціхі акіян і прызямліліся ў Мексіцы.

Палёт амерыканца Троя Брэдлі і расейца Леаніда Цюхтаева заняў шэсць дзён, паведамляе BBC.

Паведамляецца, што яны пабілі сусветны рэкорд у далёкасці і працягласці палёту на паветраным шары (137 гадзін і амаль 8,5 тысяч кіламетраў).

Згодна з правіламі Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі (FAI), рэкорд павінен на 1% пераўзыходзіць ранейшы.

Апошнія навіны