BE RU EN

Перамовы аб Украіне пройдуць у Менску 30 студзеня

  • 29.01.2015, 17:02

Трохбаковая кантактная група што да Украіны плануе правесці 30 студзеня сустрэчу ў Менску.

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

"Кантактная група паведаміла беларускаму боку аб намеры правесці 30 студзеня чарговую сустрэчу", - сказаў ён.

Нагадаем, апошні раз кантактная група сустракалася ў Менску 24 снежня 2014 года. Падпісаныя раней у сталіцы Беларусі дамоўленасці былі неаднаразова парушаныя расейскімі войскамі і сепаратыстамі, якія ваююць супраць украінскага войска ў Данбасе.

Апошнія навіны