BE RU EN

Луіш Фігу пазмагаецца за пасаду прэзідэнта FIFA

  • 28.01.2015, 21:21

Былы капітан зборнай Партугаліі ў футболе Луіш Фігу абвясціў пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты FIFA.

Пра гэта паведамляе «Інтерфакс» са спасылкай на ESPN.

Таксама на пасаду прэтэндуюць прынц Іарданіі Алі Бін Аль-Хусэйн, кіраўнік Каралеўскага футбольнага саюза Нідэрландаў (KNVB) Міхаэл ван Празе, цяперашні прэзідэнт FIFA 78-гадовы Ёзэф Блатэр, былы дарадца прэзідэнта FIFA француз Жэром Шампань, былы футбаліст зборнай Францыі Давід Жынала.

Выбары кіраўніка Міжнароднай федэрацыі футбола пройдуць 29 траўняф 2015 года.

Апошнія навіны