BE RU EN

Навукоўцы: Сябры робяць нас здаравей

  • 28.01.2015, 18:57

Даследнікі з Канады прыйшлі да высноў, што наяўнасць у чалавека сяброў дапамагае яму падтрымліваць нармальнае здароўе.

У такіх людзей адсутнічалі прыкметы дэпрэсіі. Інакш справа ішла ў тых, хто адчуваў складанасці ў пошуку новых сяброў. Прааналізаваўшы ўзровень сацыяльных зносін 60 студэнтаў з розных краін свету і вымераўшы іхнія фізічныя паказчыкі, выявілася, што чым больш у чалавека сяброў, тым лепш ягонае самаадчуванне, піша globalural.com.

Пасля правядзення эксперыменту навукоўцы ўстанавілі, што студэнты, якія завялі на новым месцы сяброў, мелі павялічаную варыябельнасць сардэчнага рытму.

Апошнія навіны